Саюзнікі збілі беспілотнік, які незаконна ўвайшоў у паветраную прастору краіны. Гэта ўжо чацвёрты беспілотнік, збіты над Румыніяй ад пачатку года.
Пра інцыдэнт у нядзелю, 16 жніўня, паведаміла Міністэрства нацыянальнай абароны Румыніі. Беспілотнік знішчыў пілот іспанскага знішчальніка F-18, які ўдзельнічае ў місіі НАТА па ахове паветранай прасторы Румыніі. Румынскае міністэрства пакуль не паведаміла, адкуль прыляцеў беспілотнік і каму ён належаў. Абломкі апарата ўпалі ў незаселенай мясцовасці паміж двума вёскамі.
Румынія мае 614-кіламетровую сухапутную мяжу з Украінай і з пачатку поўнамаштабнай расійскай агрэсіі неаднаразова сутыкалася з наступствамі вайны на сваёй тэрыторыі.
Расійскія беспілотнікі ўжо некалькі разоў заляталі ў румынскую паветраную прастору, у тым ліку, траплялі ў жылы дом у горадзе Галац. Акрамя таго, у Чорным моры фіксавалі дрэйфуючыя міны і марскія дроны, якія ствараюць пагрозу суднаходству.
iar/pap/эж