Украінскія беспілотнікі атакавалі лагістычны комплекс Wildberries у Падмаскоўі, у выніку чаго на складзе ўзнік пажар. Губернатар Маскоўскай вобласці Андрэй Вараб’ёў паведаміў, што агонь ужо патушылі, а ў рэгіёне было збіта больш за 150 беспілотнікаў.
Мэр Масквы Сяргей Сабянін заявіў, што з вечара 17 жніўня ў напрамку Маскоўскай вобласці ляцелі 620 дронаў, 180 з іх, паводле яго слоў, былі знішчаныя. У выніку атакі пашкоджаныя будынкі і электрастанцыя, тры чалавекі атрымалі раненні.
Атака была скіраваная на аб’ект Wildberries плошчай каля 250 тысяч квадратных метраў у індустрыяльным парку Каледзіна. Паводле Мінабароны Украіны, за апошнія тыдні ўдалося вывесці са строю сем з дзесяці найбуйнейшых лагістычных цэнтраў Wildberries у Расіі. У Кіеве сцвярджаюць, што гэтыя аб’екты выкарыстоўваюцца для забеспячэння расійскай арміі.
pap/iar/эж