У Арэнбургу ў ноч на 23 жніўня беспілотнікі атакавалі лагістычны комплекс кампаніі Ozon. Гэта другі склад маркетплэйсу, атакаваны ўкраінскімі беспілотнікамі за апошнія двое сутак. Першым быў склад у Самарскай вобласці 22 жніўня. Да гэтага было знішчана больш за 10 складоў іншага маркетплэйсу — Wildberries, паведамляе Радыё «Свабода».
Мэр Арэнбурга Альберт Юмадзілаў заявіў, што на тэрыторыі склада ўпалі «абломкі БПЛА», у выніку чаго ўзнікла ўзгаранне, якое, як сцвярджаецца, «аператыўна патушылі супрацоўнікі МНС».
У Ozon паведамілі, што з лагістычнага цэнтра эвакуявалі больш за 300 работнікаў, кампанія «часова» не прымае пастаўкі на склад.
Украінскія маніторынгавыя каналы публікуюць відэа пажару на складзе, адзначаючы пры гэтым, што маштабнага гарэння не бачна.
У Санкт-Пецярбургу, у раёне Колпіна на поўдзень ад асноўнай тэрыторыі горада, адбыўся буйны пажар на адным са складоў. Ён, як паведамляе ASTRA, размешчаны ў 350 метрах ад склада Ozon. Рэжым беспілотнай небяспекі перад пачаткам пажару не аб'яўляўся, і афіцыйна ўлады не паведамлялі, што стала яго прычынай. Аб пацярпелых звестак няма.
вс