Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Кааліцыя ахвотных» прыняла Дэкларацыю аб дапамозе Украіне

25.08.2026 10:13
У рамках сустрэчы было заяўлена пра больш за 6 мільярдаў еўра еўрапейскай дапамогі для Украіны.
Сустрэча групы «Кааліцыя ахвотных» у КіевеREUTERS

Узмацненне ваеннай і энергетычнай падтрымкі Украіны, умацаванне яе супрацьпаветранай абароны і павелічэнне санкцыйнага ціску на Расію – такія арыенціры былі выкладзены ў заключнай дэкларацыі ўчорашняй сустрэчы «Кааліцыі ахвотных», што прайшла ў Кіеве.

Прыезд еўрапейскіх лідараў у Кіеў быў успрыняты ўкраінцамі як важны жэст падтрымкі. Асаблівае значэнне меў першы замежны візіт прэмʼер-міністра Вялікабрытаніі Эндзі Бэрнэма. Ён абвясціў аб перадачы Украіне ліцэнзіі на вытворчасць ракет Storm Shadow. Гэта важная дэкларацыя, але з пачаткам вытворчасці давядзецца пачакаць. Дэфіцыт ракет Patriot для пускавых установак, якія зʼяўляюцца адзінымі, здольнымі перахопліваць расійскія балістычныя ракеты, застаецца актуальнай праблемай ва Украіне. Больш за 6 мільярдаў еўра еўрапейскай дапамогі могуць дапамагчы з іх пакупкай, што таксама было пацверджана ўчора падчас сустрэчы «Кааліцыі ахвотных».

Пры гэтым ва Украіне працягваюць гінуць мірныя жыхары ад расійскіх абстрэлаў. Уначы загінулі тры чалавекі ў выніку расійскіх бамбаванняў Запарожжа і Харкава. Іван Фёдараў, кіраўнік Запарожскай ваеннай адміністрацыі, паведаміў пра двух ахвяр. Жылы будынак быў пашкоджаны ў выніку ўдару расійскага беспілотніка.

«Расійская кіраваная бомба ўдарыла па цэнтры гораду. Паводле папярэдняй інфармацыі, два чалавекі загінулі», – напісаў ён у Telegram. У Харкаве расійская ракета трапіла ў прамысловую зону, загінуў адзін чалавек. Расійскі беспілотнік таксама пашкодзіў жылы будынак у Кіеве.

ПР/юл