Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Шакуючыя словы з Украіны: «Мы прайграем вайну Расіі»

26.08.2026 14:37
Былы міністр абароны Украіны прагназуе, што засталося некалькі месяцаў, каб зменяць сітуацыю, піша штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».
Звольнены міністр абароны Украіны Міхаіл ФёдараўREUTERS

Былы міністр абароны Украіны Міхаіл Фёдараў заявіў у інтэрвʼю Reuters, што яго краіна знаходзіцца ў пераломным моманце і, здаецца, паступова, павольна прайграе вайну Расіі.

Паводле слоў Фёдарава, ёсць некалькі месяцаў, каб прыняць рашэнні, якія зменяць сітуацыю на карысць Украіны. Тэму асвятляе штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».

Украіна ўсё яшчэ мае «усе шанцы» на перамогу, але ёй тэрмінова патрэбен план спынення вайны, падкрэсліў былы міністр, дадаючы, што неабходныя дзеянні  стрымліваюцца «укаранёнай карупцыяй, кліентэлізмам і адсутнасцю палітычнай незалежнасці ў дзяржаўных установах».

У адказ на гэтыя заявы Офіс прэзідэнта Зяленскага заявіў, што Фёдараў, займаючы пасаду міністра абароны, выказваў станоўчае меркаванне аб ходзе вайны.

35-гадовы Фёдараў займаў пасаду міністра абароны шэсць месяцаў, перш чым быў звольнены ў сярэдзіне ліпеня. Ён ініцыяваў рэформы сістэмы ваенных закупак і працэдур мабілізацыі, што выклікала канфлікт з ваенным істэблішментам і палітычнымі канкурэнтамі, нагадвае выданне.

Цяпер Фёдараў нагадаў, што ўжо існуюць тэхналогіі, якія дазваляюць цалкам спыніць Расію, але Украіна не выкарыстоўвае іх «з-за адсутнасці бачання». Фёдараў раскрытыкаваў змарнаваны патэнцыял і неэфектыўнасць украінскай дзяржавы, якая, на яго думку, «працуе на 5 працэнтаў магутнасці».

Паводле слоў палітыка, Украіна мае яшчэ некалькі месяцаў, каб працягваць атакі на вялікія адлегласці і ізаляваць Крым, перш чым Расія распрацуе метады супрацьдзеяння тактыцы Кіева, піша выданне.

юл