Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Перамовы паміж Украінай і Расіяй могуць аднавіцца ў верасні

27.08.2026 13:25
Пра гэта заявіў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Кірыл Буданаў, які моцна спадзяецца ў гэтым плане на ЗША.
Кірыл БуданаўАўтар: ГУР МО України - gur.gov.ua/content/chief.html, CC BY 4.0, commons.wikimedia.org

Перамовы паміж Украінай і Расіяй могуць аднавіцца ў верасні з удзелам прадстаўнікоў ЗША, абвясціў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Кірыл Буданаў. Ён падкрэсліў, што Кіеў разлічвае на прагрэс у перамовах.

— Я спадзяюся, што гэтыя перамовы адбудуцца, і я таксама разлічваю на ўдзел амерыканцаў. Нам без іх не абысціся, — сказаў Кірыл Буданаў у інтэрв'ю ўкраінскім СМІ.

Сёлетнія перамовы з удзелам ЗША зайшлі ў тупік. Украіна адхіліла патрабаванні Расіі аб далейшых тэрытарыяльных перадачах, а ЗША засяродзіліся на сітуацыі на Блізкім Усходзе.

Апошнія трохбаковыя мірныя перамовы з удзелам ЗША, Украіны і Расіі адбыліся ў лютым.

IAR/яс