Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Расія атакавала сартавальныя цэнтры ўкраінскай «Новай пошты»

28.08.2026 09:11
Мэтамі ўдараў былі сартавальныя цэнтры пад Кіевам і ў Сумах, на поўначы Украіны. Расіяне выкарысталі кіраваныя авіябомбы.
Украінскія ратавальнікі працуюць на месцы расійскага ўдаруEPA/SERGEY KOZLOV Dostawca: PAP/EPA

У выніку расійскіх удараў былі знішчаныя два сартавальныя цэнтры ўкраінскай паштовай і курʼерскай кампаніі «Новая пошта». Паводле звестак кампаніі, ніхто не пацярпеў, а персанал працягвае сваю працу.

Мэтамі ўдараў былі сартавальныя цэнтры пад Кіевам і ў Сумах, на поўначы Украіны. Расіяне выкарысталі кіраваныя авіябомбы. Абʼекты «Новай пошты» часта падвяргаліся нападам з пачатку поўнамаштабнай агрэсіі ў 2022 годзе.

Апроч таго, расійскія ракеты ўпалі на жылы раён у Сумах. Тры чалавекі атрымалі раненні. Пашкоджаныя некалькі жылых будынкаў, а таксама запраўка і прамысловыя абʼекты. Паводле звестак мясцовых уладаў, адзін з прыватных дамоў, па якім пацэліла ракета, быў цалкам разбураны. Жыхары апынуліся пад заваламі, але ратавальнікам удалося іх выратаваць.

Уначы некалькі ўкраінскіх ударных беспілотнікаў ударылі па цеплаэлектрастанцыі ў горадзе Шчасце, на акупаванай Расіяй тэрыторыі. У выніку адбылося працяглае адключэнне электраэнергіі ў акупаваных Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай абласцях. У выніку атакі пачаўся пажар на цеплавой электрастанцыі, якая забяспечвае электрычнасцю ваенныя базы, рамонтныя заводы, вугальныя шахты і мясцовую чыгуначную інфраструктуру.
Беспілотнікі таксама ўдарылі па нафтасховішчах у Севастопалі (Крым), у выніку чаго чатыры чалавекі атрымалі раненні.

ПР/юл