Міністр замежных спраў Украіны падзякаваў чатыром краінам Еўрапейскага Саюзу за іх заклік вярнуцца да абмеркавання выкарыстання замарожаных расійскіх актываў для фінансавай падтрымкі Украіны. Гэтыя краіны — Польшча, Іспанія, Нідэрланды і Швецыя.
— Справядліва і лагічна выкарыстоўваць расійскія актывы, а не грошы падаткаплацельшчыкаў ЕС, для пакрыцця выдаткаў на абарону Украіны і астатняй Еўропы ад расійскай пагрозы, — напісаў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сыбіга на платформе X.
Міністры замежных спраў Польшчы, Іспаніі, Нідэрландаў і Швецыі накіравалі ліст да Ірландыі, якая старшынствуе ў Еўрапейскім Саюзе і міністра замежных спраў ЕС з прапановай вярнуцца да разгляду пытання аб выкарыстанні расійскіх актываў, замарожаных пасля агрэсіі супраць Украіны, і перадаць іх Кіеву.
ПР/юл