Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэзідэнт Літвы: Візіт кіраўніка ЦРУ ў Маскву быў накіраваны на зніжэнне напружанасці ў рэгіёне

31.08.2026 17:30
Гітанас Наўседа абвясціў, што ведае падрабязнасці перамоваў кіраўніка ЦРУ Джона Рэткліфа ў Маскве.
K    i
Kіраўніка ЦРУ Джон Рэткліф i прэзідэнт ЗША Дональд ТрампBy Office of Congressman John Ratcliffe - https://web.archive.org/web/20180526165857/https://ratcliffe.house.gov/about/full-biography/, Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=69466106

Прэзідэнт Літвы абвясціў, што ведае падрабязнасці перамоваў кіраўніка ЦРУ Джона Рэткліфа ў Маскве, аднак не можа іх раскрываць. Гітанас Наўседа заявіў літоўскім журналістам, што сустрэча кіраўніка ЦРУ ў Маскве была накіравана на тое, каб «адправіць канкрэтны пасыл, які неабходна было адправіць у цяперашняй сітуацыі»:

— Магу толькі сказаць, што сустрэча дасягнула заяўленых мэтаў і паслужыла зніжэнню напружанасці ў рэгіёне. Я вельмі спадзяюся, што гэтае пасланне дайшло да крамлёўскага рэжыму ў патрэбны час, — заявіў прэзідэнт Літвы.

Наўседа таксама адзначыў, што агульная сітуацыя з бяспекай застаецца напружанай, але не згодны з ацэнкай таго, што яна нядаўна рэзка пагоршылася.

На мінулым тыдні дырэктар ЦРУ Джон Рэткліф наведаў Маскву з нечаканым візітам. Сайт «Politico» паведаміў, што ён папярэдзіў расійскіх чыноўнікаў аб небяспецы эскалацыі канфлікту з саюзнікамі ЗША па НАТА, у тым ліку з Эстоніяй, Латвіяй і Літвой.

IAR/аз