У выніку расійскай атакі па Кіеве 2 верасня адбылося ўзгаранне на тэрыторыі навучальнай установы, а таксама была пашкоджана медыцынская ўстанова.
— Расійскія «шахеды» атакавалі ўніверсітэт у Кіеве падчас заняткаў, — сказаў Уладімір Зяленскі. Паводле яго слоў, у момант атакі 160 студэнтаў знаходзіліся ў сховішчы.
Аб наступствах расійскага ўдару ў сваім Telegram-канале паведамляе Кіеўская гарадская ваенная адміністрацыя.
Мэр Кіева Віталь Клічко паведаміў, што ў Кіеве чацвёра пацярпелых. Двух параненых медыкі шпіталізавалі, а астатнім аказалі дапамогу амбулаторна.
Акрамя таго, Клічко заявіў, што ў Шаўчэнкаўскім раёне ў выніку ўдару беспілотніка адбылося ўзгаранне ў шасціпавярховым жылым доме. Адбылося частковае разбурэнне будынка. Таксама недалёка загарэўся трохпавярховы будынак.
unian.ue/яс