Раней прэзідэнт Украіны папярэдзіў авіякампаніі, якія выкарыстоўваюць расійскую паветраную прастору. Ён зяявіў, што над Расіяй будзе так шмат беспілотнікаў, што палёты будуць небяспечнымі.
Зяленскі падкрэсліў, што Украіна не ўяўляе пагрозы для грамадзянскай авіяцыі, але з-за ўзмоцненай атакі ўкраінскіх беспілотнікаў неба над Расіяй не будзе бяспечным.
У адказ Уладзімір Пуцін сказаў, што такія заявы з'яўляюцца прадвеснікам «дзяржаўнага тэрарызму».
«І яны просяць нас аб мірных перамовах, аб асабістых сустрэчах. З тэрарыстамі няма перамоваў», — заявіў расійскі дыктатар.
Пуцін дадаў, што ў выпадку, калі здарыцца нейкая трагедыя, Расія знойдзе спосаб адказаць.
На пытанне аб мабілізацыі ў Расіі Уладзімір Пуцін сказаў, што гэта «хлусня і інфармацыйная атака на Расію». Ён таксама паведаміў, што расійскай арміі было загадана правесці масіраваныя атакі на ўкраінскую энергетычную інфраструктуру.
IAR/яс