Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Кіеў спрабуе нармальна функцыянаваць, нягледзячы на ​​пастаянныя расійскія атакі

04.09.2026 09:02
Масіраваныя абстрэлы горада працягваюцца ўжо больш за тыдзень.
   s
Мясцовыя жыхары на месцs ўдару расійскага беспілотніка па дзевяціпавярховым жылым доме ў Кіеве EPA/MAXYM MARUSENKO Dostawca: PAP/EPA

Кіеў спрабуе нармальна функцыянаваць, нягледзячы на ​​пастаянныя расійскія атакі. Масіраваныя абстрэлы горада працягваюцца ўжо больш за тыдзень. Учора больш за дзясятак жыхароў атрымалі раненні ў выніку ўдараў беспілотнікаў.

Трынаццаць чалавек атрымалі раненні, а жылыя дамы пашкоджанні — гэта колькасць ахвяр учорашніх нападаў на Кіеў. Тым часам ранкам у горадзе зноў гучалі сірэны трывогі. Для многіх кіян гэта азначае чарговую бяссонную ноч. Атакі цягам дня выклікаюць парушэнні працы многіх прадпрыемстваў і паралізуюць рух транспарту.

Улады хочуць унесці змены ў правілы працы гораду падчас трывогі. Нягледзячы на ​​пагрозу, чакаецца, што цягнікі метро адновяць рух па мастах праз Дняпро, а каменданцкая гадзіна будзе скарочана.

ПР/юл