У ноч з 5 на 6 верасня расійскія войскі атакавалі Украіну 108 паветранымі цэлямі, паведамілі Паветраныя сілы Украіны.
Украінская СПА збіла альбо нейтралізавала пры дапамозе сродкаў РЭБ 82 варожыя беспілотнікі, у тым ліку рэактыўныя, зафіксаваныя трапленні ў 11 лакацыях.
Дроны запускаліся з Расіі, а таксама з акупаванай часткі Данецкай вобласці і анексаванага Крыма.
Паветраныя атакі адбівалі авіяцыя, зенітныя ракетныя войскі, падраздзяленні радыёэлектроннай барацьбы і беспілотных сістэм, а таксама мабільныя агнявыя групы.
вс