Уладзімір Пуцін зноў папярэдзіў Еўропу, заявіўшы, што адпраўка еўрапейскіх войскаў ва Украіну будзе азначаць прамую вайну з Расіяй.
— Цяпер ідзе гаворка пра магчымасць уводу войскаў на ўкраінскую тэрыторыю. Гэта азначае вайну з Расіяй, — сказаў расійскі дыктатар у Нью-Дэлі, куды ён прыбыў на саміт БРІКС.
Ён меў на ўвазе абмеркаванні, якія вядуць еўрапейскія ўрады наконт патэнцыйных гарантый бяспекі для Украіны.
У той жа час Пуцін заявіў, што «Расія не ўяўляе пагрозы для Еўропы», і абвінаваціў еўрапейскіх лідараў у тым, што яны палохаюць уласнае насельніцтва тым, што ён назваў «уяўнай пагрозай з боку Масквы».
Мінулай ноччу расійскія войскі нанеслі ракетныя ўдары і атакавалі розныя цэлі з выкарыстаннем беспілотнікаў, у тым ліку ў Адэсе. Быў пашкоджаны шматпавярховы дом, пацярпелі 12 чалавек. Паводле звестак «Укрінфарма», адзін чалавек загінуў і двое атрымалі раненні ў выніку начнога ўдару па Крывым Рогу. Апошнім часам расійскія акупацыйныя войскі з асаблівай інтэнсіўнасцю абстрэльваюць Кіеў.
Саміт БРІКС у Нью-Дэлі разлічаны на два дні. БРІКС — гэта міжурадавая арганізацыя, у склад якой уваходзяць дзесяць дзяржаў: Бразілія, Расія, Індыя, Кітай, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Егіпет, Эфіопія, Інданезія, Іран і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. У гэтых краінах пражывае прыкладна 45% насельніцтва Зямлі.
IAR/нг