Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Расійская атака на заходнія рэгіёны Украіны працягваецца ўжо больш за 24 гадзіны

13.09.2026 08:32
Украінская супрацьпаветраная абарона знішчыла 409 з 453 расійскіх беспілотнікаў.
Украінскія ратавальнікі працуюць сярод руін на месцы расійскага ўдару па шматпавярховым жылым домеEPA/IGOR MASLOV Dostawca: PAP/EPA.

Камандаванне ўкраінскай арміі паведаміла, што ўкраінская супрацьпаветраная абарона знішчыла 409 з 453 беспілотнікаў, якія выкарысталі расіяне для начной паветранай атакі.

У ноч на 13 верасня расійскі агрэсар атакаваў Украіну з выкарыстаннем 453 ударных БПЛА «Шахед», беспілотнікаў імітатараў тыпу «Гербера», «Пародыя», а таксама С-8000 «Бандэрол» з напрамкаў Арла, Курска, акупаванага Крыма і з акваторыі Азоўскага мора.

Паветраная атака была адбітая авіяцыяй, зенітна-ракетнымі войскамі, падраздзяленнямі радыёэлектроннай барацьбы і беспілотных сістэм, мабільнымі агнявымі групамі Сілаў абароны Украіны.

Паводле папярэдніх звестак, па стане на 08:00 СПА збіла і заглушыла 405 варожых БПЛА.

Камандаванне ўкраінскай арміі паведаміла, што беспілотнікі трапілі ў 13 месцах, а абломкі ўпалі яшчэ ў сямі. Паведамленняў пра ахвяр пакуль няма.

Расійская атака на заходнія рэгіёны Украіны працягваецца ўжо больш за 24 гадзіны. Учора (12 верасня) галоўнай цэллю была Валынская вобласць, а ўначы (12/13 верасня) беспілотнікі атакавалі Львоўскую вобласць, у тым ліку горад Стрый.

ПР/юл