Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ва Украіне раскрыты карупцыйны скандал

16.09.2026 09:12
Гаворка ідзе пра карупцыю падчас перавозкі вагонаў метро, якія Польшча перадала ў дар.
Ілюстрацыйнае фотаImage by StockSnap from Pixabay/CC0

Тры гады таму Польшча падарыла Кіеву некалькі вагонаў метро.

Украінцы павінны былі перавезці іх у Кіеў за свой кошт. Аднак, як высветлілі ўкраінскія антыкарупцыйныя органы, групе асоб удалося незаконна ўзбагаціцца на перавозцы вагонаў.

Кіеўскі метрапалітэн атрымаў ад Варшаўскага метрапалітэна 60 патрыманых вагонаў для замены зношаных кіеўскіх цягнікоў. Каб перавесці падораныя вагоны, украінскі метрапалітэн абвясціў тэндар, але, як высветліла ўкраінская антыкарупцыйная пракуратура, ён быў сфальсіфікаваны.

Кампанія-пераможца пагадзілася перавезці вагоны з Варшавы ў Кіеў за 190 мільёнаў грыўняў. У 2023 годзе гэтая сума была эквівалентная 21 мільёну злотых. Затым кампанія знайшла субпадрадчыка, які перавёз вагоны за 50 мільёнаў грыўняў, або каля чвэрці агульнай сумы. Астатнія грошы зніклі на замежных рахунках.

Падазраваным па справе зʼяўляецца былы кіраўнік Кіеўскага метрапалітэна. Украінская прэса раней паведамляла, што яго багацце было непрапарцыйным яго афіцыйным заробкам.

ПР/юл