Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ва Украіне прызначаны новы генеральны пракурор

17.09.2026 12:32
Генеральнага пракурора Украіны замянілі. Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі прызначыў 42-гадовага Антона Кавальскага выконваючым абавязкі кіраўніка пракуратуры.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір ЗяленскіREUTERS

З ліпеня мінулага года Кавальскі ўзначальваў Хмяльніцкую абласную пракуратуру.

Украінскі прэзідэнт замяніў Руслана Краўчанку, якога Зяленскі звольніў, а пасля гэтае рашэнне ўхваліў украінскі парламент.

Руслан Краўчанка падаў у адстаўку пасля таго, як на яго з'явілася расследаванне, праведзенае ўкраінскімі антыкарупцыйнымі органамі. Паводле звестак Нацыянальнага антыкарупцыйнага бюро (НАБУ) Украіны і Спецыяльнай антыкарупцыйнай пракуратуры, адзін з падначаленых Краўчанкі нібыта арганізаваў групу, якая абараняла кол-цэнтры, якія вымагалі грошы ў украінцаў і замежнікаў.

Былы генеральны пракурор адмаўляе сваю датычнасць. Яму не прадʼяўлена абвінавачанне, ён не зʼяўляецца падазраваным і зʼехаў за мяжу.

Руслан Краўчанка, у сваю чаргу, абвінаваціў кіраўніка НАБУ ў фальсіфікацыі дакументаў і сцвярджаў, што расследаванне было накіравана на спыненне следстваў, якія тычацца саміх антыкарупцыйных устаноў. НАБУ і антыкарупцыйная пракуратура адмаўляюць гэтыя абвінавачванні.

ПР/юл