Выбухі адбыліся ў Ровенскай вобласці і ў Луцкім раёне Валынскай вобласці. БПЛА таксама з'явіліся над Жытомірскай вобласцю.
Амаль суткі працягваліся абстрэлы Кіеўскай вобласці, у тым ліку самога Кіева.
Расіяне разбурылі жылыя дамы, склады і гаражы. Раней быў нанесены масіраваны ўдар па Адэскай вобласці. Без святла засталіся 178 тысяч чалавек. Пашкоджаныя жылыя дамы і школа. З-за адсутнасці энергіі некаторыя тралейбусы не курсуюць.
За апошнія суткі ў выніку расійскіх абстрэлаў ва Украіне — у Харкаўскай і Данецкай абласцях — загінулі не менш за шэсць чалавек. Расійскія войскі таксама атакавалі Запарожскую і Хмяльніцкую вобласці.
IAR/яс