Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Уладзімір Зяленскі: Краіны Карпацкай васьмёркі прадставілі праекты амаль на €40 млрд

20.09.2026 10:13
Паводле палітыка, Карпацкая інтэграцыйная ініцыятыва павінна паглыбляць супрацоўніцтва краін рэгіёну і падтрымліваць Украіну на шляху да ЕС.
  .
Прэзідэнт Украіны Ул. Зяленскі ТГ У.Зяленскага

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падзякаваў кіраўнікам краін Карпацкай васьмёркі (C8) і бізнесу за дамоўленасці, дасягнутыя падчас устаноўчага саміту, і прадстаўленыя сумесныя праекты. Паводле палітыка, Карпацкая інтэграцыйная ініцыятыва павінна паглыбляць супрацоўніцтва краін рэгіёну і падтрымліваць Украіну на шляху да Еўрапейскага Саюза.

Адным з галоўных вынікаў саміту стаў эканамічны парадак дня. Прадстаўнікі васьмі краін прэзентавалі амаль 100 праектаў у сферах энергетыкі, лагістыкі, інфраструктуры і міжгаліновага супрацоўніцтва. Іх агульны кошт складае амаль €40 млрд.

— Энергетыка, лагістыка, інфраструктура, міжгаліновыя праекты — было прадстаўлена амаль сто бізнес-праектаў з усіх васьмі карпацкіх краін. Агульны кошт гэтых праектаў — амаль 40 млрд еўра. Гэта тое, што сапраўды можа працаваць на карысць нашых краін, на карысць нашых агульных Карпатаў. Хачу падзякаваць за гэта партнёрам і сябрам, — заявіў Зяленскі.

У C8 уваходзяць Украіна, Польшча, Румынія, Славакія, Венгрыя, Чэхія, Аўстрыя і Сербія. Паводле Зяленскага, патэнцыял Карпацкага макрарэгіёну ЕС вымяраецца мільярдамі еўра.

iar/эж