Прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіца заявіў, што Еўропа наблізілася да непасрэднага канфлікту паміж Расіяй і НАТА. Паводле яго, некаторыя заходнія палітыкі пасля няўдачы стратэгіі ваеннага ціску на Расію хочуць ператварыць вайну ва Украіне ў прамое супрацьстаянне.
— Мы сутыкнуліся са смяротнай пагрозай, — заявіў Фіца, абвінаваціўшы Захад у тым, што падтрымкай Украіны ён «падлівае алею ў агонь». Палітык таксама сказаў: «Некаторыя ваенныя ястрабы ў НАТА любой цаной спрабуюць ператварыць гэтую вайну ў канфлікт паміж Расіяй і НАТА».
Роберт Фіца падкрэсліў, што вайна ва Украіне не з’яўляецца вайной ні Славакіі, ні НАТА, і заявіў, што яго краіна не павінна быць уцягнутая ў баявыя дзеянні. Раней славак папярэджваў, што парушэнне паветранай прасторы беспілотнікам можа прывесці да задзейнічання механізму калектыўнай абароны НАТА.
Заявы Фіцы прагучалі на фоне папярэджанняў іншых еўрапейскіх лідараў. Надоечы, прэм'ер Польшчы Дональд Туск заявіў, што Расія можа рыхтаваць гібрыдныя атакі дронамі і ракетамі супраць краін, якія падтрымліваюць Украіну.
pap/эж