Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дональд Туск падчас сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім: Вы можаце разлічваць на мяне, Польшчу і ЕС

16.10.2026 07:00
Прэм'ер-міністр Дональд Туск выказаў упэўненасць у тым, што ні Еўропа, ні Польшча не пагодзяцца ні на што, што магло б дапамагчы Пуціну і Расіі ў вайне.
    .
Дональд Туск і Уладзімір Зяленскі.PAP/EPA/NICOLAS TUCAT / POOL

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск сустрэўся з Уладзімірам Зяленскім. Размова адбылася, калі ўкраінскі прэзідэнт быў запрошаны на пасяджэнне Еўрапейскай рады ў Бруселі.

Кіраўнік польскага ўрада выказаў спачуванні ў сувязі з маштабнымі расійскімі атакамі, якія прывялі да гібелі і ранення многіх мірных жыхароў. Дональд Туск падкрэсліў, што гэта недапушчальна, і дадаў, што цяпер цяжкі перыяд, які ўскладняецца палітычнай нестабільнасцю.

— Я хачу запэўніць вас — як я ўжо публічна заявіў тут, у Бруселі, — што Украіна, яе народ і вы, мой дарагі брат, можаце разлічваць на нас. Мы побач з вамі. У наш час няпроста адкрыта выказваць крытычныя ацэнкі таго, што адбываецца вакол. Аднак адно павінна быць абсалютна ясным: у Еўрапейскага Саюза няма ніякіх падстаў для паслаблення санкцый супраць Расіі ці дазволу на фінансаванне расійскай ваеннай машыны. Што тычыцца рашэнняў, якія прымаюцца, я абсалютна перакананы: вы можаце разлічваць не толькі на мяне і Польшчу, але і на Еўрапейскі Саюз.

Прэм'ер-міністр Дональд Туск выказаў упэўненасць у тым, што ні Еўропа, ні Польшча не пагодзяцца ні на што, што магло б дапамагчы Пуціну і Расіі ў вядзенні вайны.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі выказаў удзячнасць за падтрымку.

— Мы глыбока ўдзячныя вам асабіста, вашай камандзе, вашаму ўраду і ўсім грамадзянам Польшчы за тое, што вы стаіце побач з намі ў гэтай абсалютна варварскай вайне, якую Расія вядзе супраць Украіны. Дзякуй за вашу падтрымку. Цяпер вельмі цяжкія часы. Нас атакуюць не толькі ноччу ці днём — атакі працягваюцца кругласутачна, сем дзён на тыдзень. Мы дзякуем усяму польскаму народу за падтрымку. Я таксама ўдзячны за вашу палітычную і геапалітычную падтрымку.

Украінскі лідар падкрэсліў, што абарона краіны і яе сталіцы ад маштабных нападаў — гэта складаная задача. Ён выказаў удзячнасць за ваенную падтрымку — у тым ліку, сярод іншага, за 20-міліметровыя боепрыпасы, якія ён запытваў у розных краін. Ён таксама адзначыў, што ўся Еўропа цяпер дапамагае Украіне і што ў яе ёсць моцны партнёр — Еўрасаюз.

IAR/нг

Расійскія войскі з вечара аўторка атакавалі Украіну 39 ракетамі і 128 беспілотнікамі

14.10.2026 11:18
Асноўнымі цэлямі сталі Кіеў, Кіеўская і Харкаўская вобласці. 

Украіна знішчыла шэсць расійскіх бамбавікоў

15.10.2026 15:21
Украінскія «Нептуны» знішчылі аэрадром «Барысаглебск» у Варонежскай вобласці Расіі

Ваенныя сістэмы Stralink зноў працуюць

15.10.2026 16:15
Учора амерыканцы абмежавалі працу сістэм, што паўплывала на магчымасці ўкраінскай арміі.