Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Леў XIV папрасіў Пуціна аб перамір’і дзеля выратавання жыхароў Алешак

17.10.2026 10:03
Крэмль заявіў, што Пуцін падтрымаў гуманітарную ініцыятыву Ватыкана і выказаў гатоўнасць супрацоўнічаць.
  XIV
Папа Леў XIVDi Presidencia de Guatemala - https://www.flickr.com/photos/75626679@N07/54852216516/, Pubblico dominio, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=178020566

Папа Леў XIV падчас тэлефоннай размовы з дыктатарам Расіі Уладзімірам Пуціным заклікаў абвясціць перамір’е, каб дапамагчы мірным жыхарам акупаваных Алешак у Херсонскай вобласці Украіны. Размова адбылася 16 кастрычніка, калі пантыфік знаходзіўся ў лякарні пасля аперацыі.

Паводле Ватыкана, біскуп Рыма выказаў глыбокую занепакоенасць гуманітарнай катастрофай у горадзе і папрасіў Пуціна забяспечыць дастаўку прадуктаў і лекаў, а таксама добраахвотную і бяспечную эвакуацыю насельніцтва. Крэмль заявіў, што Пуцін падтрымаў гуманітарную ініцыятыву Ватыкана і выказаў гатоўнасць супрацоўнічаць.

Алешкі, размешчаныя за чатыры кіламетры ад Херсона, адрэзаныя ад рэгулярных паставак ежы, вады, лекаў і электрычнасці. Паводле ўкраінскіх уладаў, людзі выжываюць на апошніх запасах, ядуць пустазелле і вырашчаныя каля дамоў кабачкі.

Да вайны тут жылі каля 24 тыс. чалавек, цяпер засталося прыкладна дзве тысячы. Эвакуацыю ўскладняюць замінаваныя дарогі і расійскія беспілотнікі.

iar/pap/эж