Расія мэтанакіравана б'е па амерыканскім бізнесе ва Украіне, але паведамленні аб гэтым не даходзяць да Белага дома. Аб гэтым распавёў у інтэрв'ю Голасу Амерыкі (Voice of America) кіраўнік Амерыканскай гандлёвай палаты ва Украіне (AmCham Ukraine) Андрэй Гундэр.
Па ягоных словах, расійскія ўдары ўжо разбурылі склады Coca-Cola, Pepsi, McDonald’s і Oreo. Многія буйныя брэнды гадамі працуюць на адных і тых жа пляцоўках ва Украіне:
— Мы актыўна даносім гэтыя паведамленні да ўрада ЗША. Часам бачым, што паведамленне не даходзіць да Белага дома, што ёсць нейкі фільтр. І мы хочам, каб Белы дом і асабіста прэзідэнт Трамп пачулі: Расія здзекуецца і б'е па амерыканскім бізнесе ва Украіне, — заявіў ён.
Гундэр распавёў, што інфармацыю аб нападах перадавалі спецпрадстаўнікам Трампа Стыву Уіткафу і Джарэду Кушнеру, а таксама сенатарам і кангрэсменам, якія прыязджаюць у Кіеў. Аднак рэакцыі ад амерыканскай адміністрацыі няма.
Крыніца: УНІАН
нг