У ноч на 20 лістапада Расія здзейсніла адну з самых масавых паветраных атак на Украіну за апошні час, выкарыстаўшы больш за 100 ракет і 404 беспілотнікі. Загінулі восем чалавек, яшчэ 30 атрымалі раненні.
Паводле звестак ВПС Украіны, супрацьпаветраная абарона збіла або падавіла 462 паветраныя цэлі, у тым ліку 380 беспілотнікаў і 82 ракеты. Тым не менш зафіксаваныя пападанні ў 23 месцах.
Пад ударам апынуліся Кіеў і дзевяць абласцей. Найбольш цяжкія наступствы — у сталіцы, дзе загінулі шэсць чалавек, яшчэ 17 пацярпелі. Расійскія балістычныя ракеты пашкодзілі тры масты праз Дняпро: Падольска-Васкрасенскі, Дарніцкі і Паўднёвы. Таксама пацярпелі аб'екты крытычнай інфраструктуры, будынкі і сістэма водаадвядзення.
У Харкаве расіяне атакавалі бальніцу хуткай дапамогі, параніўшы чатырох чалавек. У выніку ўдараў па энергасістэме без электрычнасці засталіся спажыўцы ў Кіеве і дзесяці абласцях. У асобных рэгіёнах увялі аварыйныя адключэнні.
Украінскія ратавальнікі працягваюць ліквідаваць наступствы масіраванай атакі.
эж