Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Расія за тыдзень пашкодзіла ва Украіне сотні абʼектаў інфраструктуры

24.11.2026 07:35
Агрэсар спрабуе скарыстацца набліжэннем зімы, каб паралізаваць украінскія энергетычныя сеткі.
        ,           .
Жылы раён у Адэсе падчас адключэння электрычнасці пасля таго, як расійскія ракетныя ўдары і атакі беспілотнікаў пашкодзілі крытычна важную інфраструктуру.REUTERS

За тыдзень Расія пашкодзіла больш за 220 абʼектаў энергетычнай інфраструктуры Украіны. Атакі адбыліся па ўсёй краіне. Расіяне цэляцца па цеплавых электрастанцыях, а таксама бʼюць па лініях электраперадач.

Паводле звестак Міністэрства энергетыкі Украіны, на мінулым тыдні было пашкоджана 224 абʼекты, у тым ліку дзве цеплавыя электрастанцыі ў Кіеве. Значная частка паветраных атак была накіравана супраць электрастанцый і трансфарматарных падстанцый, што прывяло да адключэння электраэнергіі ў цэлых рэгіёнах і гарадах.

Адсутнасць электрычнасці таксама прыводзіць да праблем з ацяпленнем. Расія, верагодна, узмоцніць атакі на энергетычную інфраструктуру, паколькі вырабляе ўсё большую колькасць ракет і беспілотнікаў.

ПР/юл