Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Украінскія войскі атакавалі расійскі ваенны аэрадром і аб’ект нафтавай інфраструктуры

26.11.2026 14:57
Для атакі былі выкарыстаныя ракеты «Нептун». Украінскія войскі паразілі цэль на адлегласці каля тысячы кіламетраў ад мяжы.
Украіна ўдарыла па аэрадроме ў Марынаўцы/калаж УНІАНфота ua.depositphotos.com, УНІАН
Сілы абароны Украіны нанеслі ўдары па расійскім ваенным аэрадроме «Марынаўка» ў Валгаградскай вобласці, а таксама па аб’екце кампаніі «Транснафта» ў Башкірыі. Пра гэта паведаміў Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны.

Для атакі былі выкарыстаныя ракеты «Нептун». Украінскія войскі паразілі цэль на адлегласці каля тысячы кіламетраў ад мяжы.

— На аэрадроме „Марынаўка“ базуюцца знішчальнікі-бамбардзіроўшчыкі Су-34. Акупанты выкарыстоўваюць іх для скідвання кіраваных авіяцыйных бомбаў на ўкраінскія гарады і пазіцыі нашых войскаў, — гаворыцца ў паведамленні Генштаба.

Пасля ўдару па аб’екце кампаніі «Транснафта» ў Башкірыі ўзнік пажар.

— Кожны такі ўдар азначае менш нафты і менш нафтавых рублёў, за кошт якіх Расія вядзе вайну, — падкрэслілі ў Генеральным штабе ўкраінскай арміі.

Наступствы атакі і маштабы пашкоджанняў інфраструктуры ўдакладняюцца.

IAR/яс