Беларуская Служба

Чэхія да 2023 года прыпыніць выдачу віз і ВНЖ расіянам і беларусам

23.06.2022 08:47
Расіяне і беларусы да канца сакавіка 2023 года не змогуць атрымліваць чэшскія візы і від на жыхарства.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Milan Sommer/Shutterstock

Пра гэта са спасылкай на партал навінаў нацыянальнага агенцтва друку і інфармацыі Чэхіі паведамляе «Інтэрфакс».

Адпаведнае рашэнне прыняло міністэрства замежных спраў (МЗС) краіны і падтрымаў ўрад. Пры гэтым Чэхія працягне выдаваць гуманітарныя візы. Акрамя таго, рашэнне не закране тых, у каго ўжо ёсць ВНЖ і яны хочуць яго прадоўжыць, а таксама членаў іх сем'яў. У паведамленні гаворыцца, што гэтая мера заклікана абараніць знешнепалітычныя інтарэсы Чэхіі, гарантаваць бяспеку краіны і аказаць ціск на Расію і Беларусь з-за вайны ва Украіне.

Чэхія спыніла выдаваць візы расіянам у дзень пачатку вайны, 24 лютага. Краіна таксама адклікала дазволы на працу консульстваў Расіі ў Брно і Карлавых Варах і часова закрыла консульскія ўстановы ў Санкт-Пецярбургу і Екацярынбургу.

вх