Ноччу з 2 на 3 кастрычніка Расія здзейсніла атаку па тэрыторыі Украіны ўдарнымі БЛА. Агулам было выяўлена і здзейсненае суправаджэнне 105 варожых беспілотнікаў тыпу Shahed, паведамілі Паветраныя сілы Украіны.
Украінцы адбівалі паветраную атаку авіяцыяй, зенітнымі ракетнымі войскамі, падраздзяленнямі РЭБ і мабільнымі агнявымі групамі Паветраных сіл і Сіл абароны Украіны.
У выніку было збіта 78 варожых ударных БЛА тыпу Shahed у 15 абласцях Украіны.
Адзін беспілотнік паляцеў у напрамку Беларусі, 23 варожыя БЛА былі лакацыйна страчаныя ў розных рэгіёнах Украіны, верагодна з прычыны актыўнага супрацьдзеяння РЭБ.
вс