Украіна атрымала боепрыпасы, закупленыя дзякуючы славацкай грамадзянскай ініцыятыве, якая ўзнікла ў адказ на бяздзейнасць урада ў Браціславе. Грошамі ідэю падтрымалі каля сямідзесяці тысяч славакаў.
На сабраныя за некалькі месяцаў 4,5 млн еўра было набыта 2,7 тыс. артылерыйскіх снарадаў. Арганізатары збору прызналі, што ў адносінах да патрэб украінскай арміі гэта малая падтрымка. «Аднак акцыя мела сімвалічнае значэнне», — кажа яе завадатар Фэдер Блашчак:
«Наш збор стаў часткай чэшскай ініцыятывы, якую не падтрымаў урад Славаччыны на чале з прэм'ер-міністрам Робертам Фіцо. Чэшская ініцыятыва мела рэха ва ўсім свеце, асабліва ва Украіне, дзе пра яе даведаліся практычна ўсе».
Арганізатары акцыі, якую ў свой час высмеяў славацкі прэм'ер-міністр Роберт Фіцо, абвясцілі чарговую. Гэтым разам грошы хочуць сабраць на ваенную машыну хуткай дапамогі для Украіны.
iar/эж