Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі сустрэўся з Папам Рымскім

11.10.2024 12:25
Украінскі лідар працягвае ездзіць па краінах Еўропы ў пошуках падтрымкі.
Ілюстрацыйны здымакEPA/ETTORE FERRARI Dostawca: PAP/EPA.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыехаў з візітам у Ватыкан, дзе сустрэўся з Папам Францішкам.

Гэта другая прыватная аўдыенцыя ўкраінскага лідара ў пантыфіка. Раней яны сустракаліся ў маі 2023 года.

Перамовы на ўзроўні Украіна-Ватыкан адбыліся таксама з нагоды сёлетняга саміту G7 у чэрвені ў Італіі.

Украінскі лідар працягвае ездзіць па краінах Еўропы ў пошуках падтрымкі. Учора ён размаўляў з прэм'ер-міністрамі Вялікабрытаніі і Італіі, прэзідэнтам Францыі і генеральным сакратаром NATO.

Сёння ён будзе ў Берліне, дзе размаўляе з канцлерам Олафам Шольцам Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам.

ПР/юл