Беларуская Служба

Украінскія вайскоўцы атакавалі розныя аб'екты, звязаныя з расійскім ВПК

02.08.2025 16:14
Расійскія структуры падлічваюць страты.
.
Газаправод. Фота: ua.depositphotos.com

Украінцы атакавалі аэрапорт беспілотнікамі, з якога расіяне адпраўлялі БПЛА ва Украіну. Служба бяспекі Украіны паведаміла, што цэллю стаў аэрапорт у Прыморска-Ахтарску ў Краснадарскім краі на поўдні Расіі. Там знаходзіліся беспілотнікі тыпу «Шахед» і іх пускавыя ўстаноўкі. Пасля нападу ў аэрапорце ўспыхнуў пажар.

Украінскія войскі таксама атакавалі завод у горадзе Пенза. Ён вырабляе лічбавыя кампаненты для сістэм кіравання, якія выкарыстоўваюцца ў самалётах, ракетах, караблях і касмічных апаратах. Будынкі завода былі пашкоджаны.
Мінулай ноччу ўкраінцы таксама атакавалі Крым і нафтаперапрацоўчыя заводы ў Новакуйбышаўску ў Самарскай вобласці і ў Разані — за 200 кіламетраў ад Масквы.

На тэрыторыі Валгаградскай вобласці выйшаў са строю магістральны газаправод «Цэнтральная Азія — Цэнтр», які з’яўляецца сістэмай газаправодаў, якая належыць «Газпрому» і транспартуе прыродны газ з Туркменістана праз Узбекістан і Казахстан у Расію. Паводле інфармацыі крыніцы УНІАН, газаправод сілкуе шэраг стратэгічных прадпрыемстваў. Газападача на пашкоджаным участку спыненая на нявызначаны тэрмін, а расійскія структуры падлічваюць страты.

УНІАН/IAR/нг