Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абвясціў пра падрыхтоўку трох пакетаў санкцый супраць так званага расійскай ценявога флоту — суднаў з не празрыстай структурай уласнасці, якія выкарыстоўваюцца Расіяй для незаконнага экспарту нафты ў абыход міжнародных санкцый:
— Першы пакет абмежаванняў уступіў у сілу 3 жніўня. Ён датычыць капітанаў гэтых суднаў. Будзем узгадняць гэтыя пакеты з нашымі партнёрамі, каб ціск на Расію дзейнічаў у розных сферах.
Згодна з указам, апублікаваным на сайце прэзідэнта, пад санкцыі трапілі 94 фізічныя асобы, пераважна грамадзяне Расіі. Сярод іх таксама ёсць грамадзяне Ірана, Пакістана, М’янмы, Кітая, Бангладэш, Індыі і Грузіі. Уведзеныя супраць іх абмежаванні — блакіроўка актываў, забарона на ўдзел у прыватызацыі і арэндзе дзяржаўнай маёмасці і іншае — будуць дзейнічаць на працягу дзесяці гадоў.
Акрамя таго, на такі ж тэрмін санкцыі ўведзены супраць пяці расійскіх кампаній.
эж