Беларуская Служба

Выведка Вялікабрытаніі: Страты Расіі ў вайне з Украінай перавысілі мільён забітых і параненых

05.08.2025 15:16
Расія страціла каля 1 050 000 чалавек – забітых і параненых – у выніку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну, распачатага ў лютым 2022 года, паведаміла брытанская выведка.
 .  .
Расійскія войскі. Ілюстрацыйнае фота.@mod_russia

Толькі ў гэтым годзе колькасць расійскіх страт дасягнула 260 000.

Брытанская выведкапаведаміла са спасылкай на Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны, што ў ліпені Расія губляла ў сярэднім 1072 салдаты ў дзень. З сакавіка 2025 года штодзённая колькасць расійскіх страт нязначна зніжаецца. У ліпені гэтага года лічба расійскіх страт знізілася да 1072. Гэта быў самы нізкі паказчык з красавіка 2024 года.

Падкрэсліваецца, што зніжэнне расійскіх страт адбылося, нягледзячы на інтэнсіўныя атакі расійскіх войскаў і іх пастаяннае прасоўванне на Данбасе, на ўсходзе Украіны.

РАР/вх