Сёння раніцай у Маскву прыбыў пасланец Белага дома, каб абмеркаваць канец вайны ва Украіне. Незадоўга да гэтага візіту расійская армія скінула бомбы на Запарожскую вобласць. Два чалавекі загінулі і як мінімум 12 атрымалі раненні. Бомбы трапілі, сярод іншага, у курорт.
Некаторыя ваенныя эксперты падкрэсліваюць, што Уладзімір Пуцін адмаўляецца спыніць паветраныя і наземныя атакі на Украіну, бо яго вайскоўцы паведамілі яму, што фронт разваліцца на працягу двух месяцаў, і Расія зможа абвясціць перамогу. Акружэнне Пуціна таксама пераконвае яго, што ніякія санкцыі, нават самыя жорсткія, не прычыняць істотнай шкоды расійскай эканоміцы.
IAR/яс