Некаторыя незалежныя расійскія ваенныя аналітыкі папярэджваюць, што Уладзімір Пуцін мае непраўдзівую інфармацыю пра размеркаванне сіл на фронце. Яны лічаць, што дыктатар працягвае вайну на гэтай падставе, спадзеючыся на хуткую перамогу.
Уладзімір Пуцін са студзеня імітуе мірныя перамовы з Украінай. Аднак незалежныя аналітыкі лічаць, што ён не мае намеру падпісваць пагадненне аб спыненні агню, пакуль не захопіць усіх гарадоў у часткова акупаваных Расіяй украінскіх рэгіёнах.
Аналітыкі тлумачаць, што блізкае асяроддзе Пуціна дае яму дадзеныя, якія сведчаць аб тым, што фронт разваліцца на працягу двух месяцаў, і дыктатар зможа абвясціць перамогу.
«Гэта няправільная інфармацыя», — сказаў у эфіры каналу «Дождж» Руслан Львіеў, аналітык каманды Conflict Intelligence Team.
«Развал фронту азначаў бы, што армія ўцякае, пануе хаос, а вораг хутка наступае», — растлумачыў незалежны аналітык.
«Мы ўжо бачылі нешта падобнае ў гэтай вайне. Восенню 2022 года расійская армія ўцякала ў Харкаўскай вобласці.
Ніхто не чакае падобнай сітуацыі ў гэтым годзе. Я размаўляў са сваімі калегамі, экспертамі і ваеннымі аналітыкамі, і мы ўсе згодныя — крытычных змен у вайне ў гэтым годзе не будзе», — падкрэслівае Руслан Львіеў.
У Маскве Уладзімір Пуцін прыняў пасланніка Дональда Трампа Стыва Віткафа.
Незразумела, ці будзе пасланнік Вашынгтона размаўляць з іншымі прадстаўнікамі маскоўскага рэжыму пасля сустрэчы з Уладзімірам Пуціным.
Незалежныя расійскія СМІ паведамілі, што прэзідэнт Трамп, які запланаваў на сённяшні вечар спецыяльны зварот, нецярпліва чакае вынікаў перамоваў.
IAR/яс