Беларуская Служба

Беспілотнікі атакавалі галоўны порт РФ на Балтыцы

24.08.2025 17:11
Усяго з вечара 23 жніўня, паводле расійскіх уладаў, над тэрыторыяй Расіі збілі больш за 150 беспілотнікаў у больш чым дзесяці рэгіёнах.
   -,   , 24  2025 .
Пажар у порце Усць-Луга, Ленінградская вобласць РФ, 24 жніўня 2025 г. .

У нядзелю, 24 жніўня, у Расіі паведамляюць пра серыю атак беспілотнікаў на стратэгічныя аб’екты. У Ленінградскай вобласці дроны ўдарылі па порце Усць‑Луга — найбуйнейшым марскім порце краіны на Балтыцы. Пажар, які працягваўся каля пяці гадзін на тэрмінале НАВАТЭК, ліквідавалі, пацярпелых няма. 

У Самарскай вобласці ўкраінскія беспілотнікі атакавалі Сызранскі НПЗ. Паводле мясцовых тэлеграм-каналаў, было чутно каля 20 выбухаў, а мясцовы губернатар  адзначыў, што мэтай удара стала прамысловая інфраструктура.

Акрамя таго, дрон трапіў на аб’ект Курскай АЭС, дзе таксама ўзнік пажар. Пакуль МАГАТЭ гэту інфармацыю не пацвердзіла.

Усяго з вечара 23 жніўня, паводле расійскіх уладаў, над тэрыторыяй Расіі збілі больш за 150 беспілотнікаў у больш чым дзесяці рэгіёнах.

Некалькі аэрапортаў прыпынялі працу: у пецярбургскім Пулкава затрымалі больш за 60 рэйсаў, і аэрапорт амаль суткі працаваў з абмежаваннямі.

эж