Беларуская Служба

Расіяне скінулі авіябомбу на жыхароў у вёсцы Ярова Данецкай вобласці, якія стаялі ў чарзе, каб атрымаць пенсіі

09.09.2025 12:11
Загінула не менш за 20 чалавек.
         ,    ,   .
Расіяне скінулі авіябомбу на жыхароў у вёсцы Ярова Данецкай вобласці, якія стаялі ў чарзе, каб атрымаць пенсіі.screenshot

«Напраўду зверскі расійскі ўдар, – пракаментаваў напад на мірных жыхароў Уладзімір Зяленскі. – Такія ўдары не мусяць заставацца без належнай рэакцыі свету. Расіяне працягваюць знішчаць жыцці, але пазбягаюць новых моцных санкцый. Свет не павінен маўчаць».

Зяленскі заклікаў міравую супольнасць, каб такія ўдары Расіі не заставаліся без належнай рэакцыі свету.

«Расіяне працягваюць знішчаць жыцці, але пазбягаюць новых моцных санкцый, новых моцных удараў. Свет не павінен маўчаць. Свет не павінен заставацца бяздзейным. Патрэбна рэакцыя Злучаных Штатаў. Патрэбна рэакцыя Еўропы. Патрэбна рэакцыя Дваццаткі. Патрэбныя моцныя дзеянні, каб Расія перастала несці смерць», – паведаміў прэзідэнт Украіны.

вх