Беларуская Служба

Маладыя ўкраінцы масава кінуліся ў Польшчу. Натоўпы на мяжы

13.09.2025 08:12
 Усяго за адзін тыдзень было зафіксавана на 10 тысяч больш уездаў, чым раней.
  -
КПП на польска-ўкраінскай мяжыFoto: twitter.com/Straz_Graniczna

Наступствы рашэння ўладаў у Кіеве дазволіць маладым мужчынам ва ўзросце 18-22 гадоў выязджаць за мяжу ўжо бачныя на польска-ўкраінскай мяжы, адзначае партал wnp.pl.

З 26 жніўня маладыя ўкраінцы могуць выязджаць за мяжу, нягледзячы на ​​ваеннае становішча ў краіне. Гэта тычыцца мужчын ва ўзросце 18-22 гадоў.

Украінскія ўлады аслабілі абмежавальныя правілы мабілізацыі, «каб забяспечыць маладым украінцам вучобу і працу за мяжой».

Вынікі не прымусілі сябе доўга чакаць. Паводле апошніх дадзеных з мяжы, рашэнне ўкраінскіх уладаў мела ўражлівы эфект.

Якія былі матывы ўкраінскіх уладаў, каб дазволіць маладым людзям выязджаць?

Паводле слоў Кшыштафа Нячыпара (Krzysztof Nieczypor), галоўнага спецыяліста групы па Беларусі, Украіне і Малдове Цэнтра ўсходніх даследаванняў, вырашальным фактарам былі палітычныя разлікі, а не экзістэнцыяльныя і ваенныя меркаванні.

Ён падкрэсліў, што ў першую чаргу ўлады ў Кіеве, у тым ліку сам прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, чакаюць, што ўдасца дасягнуць спынення агню і адразу пасля гэтага правесці выбары.

Ён дадае, што Зяленскі ўважліва ставіцца да маладых, пра што сведчаць яго паводзіны падчас пратэстаў супраць закона, які рэгулюе дзейнасць антыкарупцыйных органаў у краіне.

«У выніку моладзевых пратэстаў Зяленскі саступіў і паабяцаў прыняць новы закон, які гарантуе незалежнасць антыкарупцыйных органаў», сказаў Кшыштаф Нечыпар.

яс