«Уваходы ў трубу знаходзяцца ў раёне Ліман Першы. Для перамяшчэння ў трубе выкарыстоўваюцца спецыяльна распрацаваныя колавыя лаўкі, а таксама электраскутары, дзе дазваляе вышыня. Маршрут да ўскраіны Купянска займае каля 4 дзён, таму па дарозе робяцца спецыяльныя месцы для адпачынку і забеспячэння.
Такім чынам, арганізаваныя варожыя групы без сур'ёзных страт дасягаюць Радкоўкі, а затым рухаюцца на поўдзень у лес, які яны кантралююць. Пасля гэтага яны распыляюцца ў Купянску і дабіраюцца да чыгункі», гаворыцца ў паведамленні DeepState.
Паводле DeepState, у самым Купянску ўжо ёсць пазіцыі для ўзлёту расійскіх пілотаў FPV.
Таксама паведамляецца, што праблемай зʼяўляецца адсутнасць прымусовай эвакуацыі мясцовых жыхароў, якія знаходзяцца ў тых жа дамах, што і вораг, з-за чаго немагчыма праводзіць атакі.
У сакавіку гэтага года каля сотні салдат расійскай арміі прайшлі па газаправодзе да пазіцый украінскай арміі, якая на той момант кантралявала населены пункт Суджа.
вх