Беларуская Служба

Збой сістэмы Starlink закрануў таксама Украіну

15.09.2025 10:01
У Сілах беспілотных сістэм УСУ паведамілі, што з сістэма паступова аднаўляе працу.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. By Official SpaceX Photos - Starlink Mission, CC0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=79191427

Сённяшні збой сістэмы Starlink закрануў і Украіну. Сёння ранняй раніцай сістэма выйшла з ладу па ўсім фронце.
Роберт Бровдзі, камандуючы Сіламі беспілотных сістэм (СБС) УСУ, абвясціў, што з 8.02 раніцы сістэма паступова аднаўляе працу.

Праблема закранула больш за 40 000 карыстальнікаў сістэмы Starlink у Злучаных Штатах Амерыкі.
Праз некалькі гадзін збой быў вырашаны. Абставіны невядомыя. Каманда Starlink расследуе гэтую праблему.

Неабходная альтэрнатыва сістэме Starlink, лічыць намеснік міністра лічбавых тэхналогій Дарыюш Стандэрскі (Dariusz Standerski):

- Таму вельмі добра, што Еўракамісія працуе над дафінансаваннем еўрапейскіх рашэнняў у гэтай сферы, паколькі сёння, у выпадку аварыі сістэмы Starlink, няма другога альтэрнатыўнага аператара.

Starlink – гэта тэлекамунікацыйная спадарожнікавая сістэма, якая будуецца амерыканскай кампаніяй SpaceX Ілонa Маскa. Сістэма ў канчатковым выніку будзе складацца прыблізна з 12 000 спадарожнікаў, размешчаных на нізкай калязямной арбіце. Украінцы выкарыстоўваюць сістэму, між іншым, дзеля камунікацыі на фронце.

IAR/аз

Без доступу да сістэмы Starlink украінская армія будзе мець вялікія праблемы, эксперт

27.08.2025 10:45
З 2022 Польшча аплочвае доступ Украіны да сістэмы Starlink. Сёлета выдаткі на гэтую мэту павінны былі скласці 77 мільёнаў злотых.