Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі было знішчана альбо паранена арыентыровачна 910 салдат і афіцэраў.
Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі прыкладна 1 млн 96 тыс. чалавек.
Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, больш за 11 тыс. 180 танкаў, больш за 23 тыс. 270 бронемашын, больш за 32 тыс. 800 артылерыйскіх сістэм, 1 тыс. 490 РСЗА, 3 тыс. 718 крылатых ракет, 28 караблёў і катараў, адна падводная лодка, 422 самалёты і 341 верталёт.
вс