У ноч на 18 верасня 2025 года падраздзяленні Сіл спецыяльных аперацый нанеслі ўдар па лагістычным хабе 810-й асобнай брыгады марской пяхоты РФ, размешчаным у Курскай вобласці.
Пра гэта паведамляюць Сілы спецыяльных аперацый ВСУ ў Telegram.
У выніку ўдару пацярпелі база захоўвання матэрыяльных сродкаў, склады з боепрыпасамі, а таксама месца ўтоенага размяшчэння ўзбраення і ваеннай тэхнікі 810-й брыгады.
У ССА нагадалі, што 810-я брыгада марской пяхоты, якая дыслакуецца ў акупаваным Севастопалі, актыўна ўдзельнічае ў наступальных дзеяннях на Паўночна-Слабажанскім напрамку.
Асабісты склад гэтай брыгады датычны да ўчынення ваенных злачынстваў, у прыватнасці пакарання смерцю ўкраінскіх ваеннапалонных.
unian.ua/яс