Падраздзяленне беспілотных авіяцыйных сістэм «Фенікс» украінскай памежнай брыгады «Помста» нанесла ўдар па ворагу на Пакроўскім напрамку фронту, знішчыўшы тры легкавыя аўтамабілі, тры грузавікі, бронемашыну і пашкодзіўшы адзін з расійскіх танкаў. Пра гэта паведаміла Дзяржаўная памежная служба Украіны (ДПСУ) на афіцыйным сайце.
ДПСУ таксама апублікавала відэа гэтага паспяховага баявога задання.
За апошнюю аперацыю на гэтым напрамку памежнікі ліквідавалі два матацыклы, шэсць аўтамабіляў, бронемашыну, два УАЗы і пашкодзілі варожы танк. Страты захопнікаў вылічаюцца дзясяткамі, гаворыцца ў паведамленні.
вс
здымак ілюстрацыйны