Падтрымка праеўрапейскага курсу малдаўскіх уладаў – мэта сённяшняга візіту прэзідэнта Францыі, канцлера Германіі і прэм'ера Польшчы ў Кішынёў. Нагода – святкаванне Дня незалежнасці Малдовы.
Нагадваем, 28 верасня ў краіне адбудуцца парламенцкія выбары. Іх вынік, у цяперашні момант, цяжка прадугледзець, бо Крэмль імкнецца выкарыстаць розныя меры, каб забяспечыць перамогу прарасійскіх партый, кажа эксперт па знешняй палітыцы і ініцыятар місіі міжнародных назіральнікаў у Малдове Кшыштаф Лісэк (Krzysztof Lisek):
- Галоўны інструмент Расіі – Прыднястроўе, то бок сепаратысцкі рэгіён, якога не кантралююць улады ў Кішынёве. Расія таксама выкарыстоўвае невялікую этнічную групу гагаузаў, якія падтрымліваюць Пуціна. Да гэтага даходзяць правакацыі такія, як беспілотнікі…
Па гэтай прычыне, на думку эксперта, візіт трох еўрапейскіх лідараў на ўрачыстасцях у Кішынёве вельмі важны.
Падчас візіту лідары сустрэнуцца з прэзідэнтам Маяй Санду, з якой абмяркуюць працэс інтэграцыі Малдовы з Еўрапейскім Саюзам. Таксама будуць абмеркаваны бягучая пытанні вайны ва Украіне, рэгіянальная і еўрапейская бяспека, а таксама гібрыдныя пагрозы з боку Расіі.
Малдова атрымала суверэнітэт у выніку распаду СССР у 1990-1991 гадах. 27 жніўня 1991 года краіна абвясціла незалежнасць, якая была афіцыйна прызнана ўладамі ў Маскве ў канцы снежня таго ж года.
IAR/аз