Аднак большасць меркаванняў ва Украіне паказваюць на неабходнасць дзеянняў ЗША, каб прымусіць Пуціна спыніць вайну.
Дональд Трамп напісаў, што Украіна пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза і НАТА можа змагацца і вярнуць усю сваю тэрыторыю. Украінскія каментатары адзначаюць, што прэзідэнт Трамп нічога не сказаў пра прамую падтрымку ЗША.
Як падкрэсліў украінскі каментатар і ваенны спецыяліст Аляксандр Мусіенка, аднаго твіту недастаткова, каб стрымаць Уладзіміра Пуціна. Ён дадаў, што неабходна павелічэнне паставак зброі ЗША і ўвядзенне жорсткіх санкцый супраць Расіі.
«Мы ніколі не чулі такой пазітыўнай рыторыкі ў адрас Украіны ад Трампа», – напісаў вядомы кіеўскі палітолаг Уладзімір Фясенка.
Аднак, калі яго спыталі, ці змяніў Дональд Трамп радыкальна сваю пазіцыю адносна вайны ва Украіне, ён падкрэсліў, што пакуль няма неабходнасці спяшацца з высновамі.
«Таму што мы неаднаразова былі сведкамі ваганняў яго настрояў і палітычных пазіцый», – заявіў ён.
Масква абвясціла аб працягу вайны супраць Украіны. Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што «няма іншай альтэрнатывы», як ён выказаўся, забеспячэнню інтарэсаў Расіі і дасягненню пастаўленых перад ёй мэтаў.
Гэта адказ, сярод іншага, на нядаўнія заявы Дональда Трампа, які ацаніў стан расійскай эканомікі як «дрэнны» і не выключыў магчымасці таго, што Украіна пры падтрымцы еўрапейскіх краін верне сабе тэрыторыі, якія ў цяперашні час займае армія Уладзіміра Пуціна.
ав