Беларуская Служба

Украінцы знішчылі расійскі знішчальнік Су-34 і транспартны самалёт

25.09.2025 10:02
Украінскія авіяўдары таксама пашкодзілі авіяцыйную інфраструктуру.
Украінскія вайскоўцы рыхтуюць беспілотнік да палёту паблізу лініі фронтуEPA/YEVHEN TITOV Dostawca: PAP/EPA.

Украінская армія працягвае знішчаць расійскую вайсковую авіяцыю. Учора украінцам удалося пашкодзіць знішчальнік-бамбардзіроўшчык Су-34 і два транспартныя самалёты Антонаў. Украінскія авіяўдары таксама пашкодзілі авіяцыйную інфраструктуру. Гэта адказ Украіны на масіраваныя расійскія бамбардзіроўкі Украіны.

Ваенна-паветраныя сілы Украіны паведамілі, што ў Запарожскай вобласці быў збіты расійскі шматмэтавы тактычны бамбардзіроўшчык. Знішчаны Су-34 — гэта самалёт, які бамбіў Запарожжа кіраванымі авіяцыйнымі бомбамі. Запарожжа ўжо некалькі дзён з'яўляецца аб'ектам расійскіх бамбардзіровак.

Украінская ваенная разведка паведаміла, што ў выніку атакі беспілотніка ў акупаваным Расіяй Крыме былі знішчаны два транспартныя самалёты Антонаў, а таксама дзве радыёлакацыйныя станцыі. Украінская разведка апублікавала відэазапіс з беспілотніка, які дакументуе атаку. На ім відаць удары па самалётах і радарах у аэрапорце.

ПР/юл