Беларуская Служба

Украінскія дроны пашкодзілі нафтаперапампоўвальную станцыю ў Чувашыі

27.09.2025 14:12
У апошнія тыдні Кіеў узмацніў удары па расійскай паліўнай інфраструктуры. 
Ілюстрацыйнае фотаEPA/MAXIM SHIPENKOV Dostawca: PAP/EPA.

Украінскія беспілотнікі пашкодзілі расійскую нафтаперапампоўвальную станцыю ў Чувашскай Рэспубліцы. Паводле мясцовых карыстальнікаў Інтэрнэту, праца станцыі часова спынена.

Атаку ўкраінскага беспілотніка пацвердзіў кіраўнік Чувашскай адміністрацыі Алег Нікалаеў. Паводле слоў чыноўніка, шкода не значная, але з-за неабходнасці рамонту помпы былі прыпыненыя.

У апошнія тыдні Кіеў узмацніў удары па расійскай паліўнай інфраструктуры. Найбольш часта атакуюць нафтаперапрацоўчыя заводы, паліўныя сховішчы, трубаправоды і чыгуначныя дэпо.

Паводле розных крыніц, з-за ўкраінскіх нападаў Расія страціла ад 17 да 20 працэнтаў сваіх магутнасцей па перапрацоўцы нафты. Паведамленні пра дэфіцыт паліва на запраўках паступаюць з многіх рэгіёнаў Расіі.

Цэны на бензін і дызельнае паліва растуць па ўсёй Расіі, а некалькі дзён таму жыхары акупаванага Крыма скардзіліся на праблемы з закупкамі паліва.

ПР/юл