Паводле незалежных назіральнікаў, гэта быў адзін з найбуйнейшых расійскіх нападаў на Кіеў з таго часу, як Масква пачала паўнамаштабную вайну. У многіх раёнах Украіны была аб'яўлена паветраная трывога.
Прынамсі 4 чалавекі загінулі і 27 атрымалі раненні ў выніку расійскага начнога абстрэлу сталіцы Украіны, паведаміў у Telegram кіраўнік ваеннай адміністрацыі горада Цімур Ткачэнка. Паведамляецца, што сярод загінулых была 12-гадовая дзяўчынка.
У выніку авіяўдару былі пашкоджаны некалькі жылых будынкаў і прамысловых аб'ектаў. Узніклі пажары. Фрагменты беспілотнікаў упалі на вуліцы і аўтамабілі.
Уначы ў многіх іншых месцах Украіны была аб'яўлена паветраная трывога. Сярод абстраляных — Запарожжа, дзе 16 чалавек, у тым ліку трое дзяцей, атрымалі раненні. Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сыбіга паведаміў на партале X, што Расія накіравала ва Украіну «сотні беспілотнікаў і ракет».
ПР/юл