Беларуская Служба

На Данбасе загінуў французскі журналіст

04.10.2025 08:01
Французскі фотажурналіст Антані Лалікан загінуў на Данбасе ў выніку ўдару расійскага беспілотніка FPV.
            FPV.
Французскі фотажурналіст Антані Лалікан загінуў на Данбасе ў выніку ўдару расійскага беспілотніка FPV.facebook.com/sergiy.tomilenko

Украінскі журналіст з выдання Kyiv Independent, член Украінскай асацыяцыі прафесійных фатографаў, Георгій Іванчанка, які працаваў з Лаліканам, быў паранены, паведамляе кіраўнік Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны Сяргей Таміленка.

Антані Лалікан раней падрыхтаваў фотавыставу «І раптам неба пацямнела...» пра лёсы ўкраінцаў у вайне.

Паводле Таміленкі, гэта трэці журналіст з Францыі, які загінуў падчас вайны ва Украіне.

- 30 мая 2022 года ў Севераданецку загінуў рэпарцёр BFMTV Фрэдэрык Леклерк-Імхоф – яго эвакуацыйная машына трапіла пад абстрэл.

- 9 мая 2023 года пад Бахмутам загінуў відэакаардынатар AFP Арманд Сольдэн – ён трапіў пад ракетны абстрэл падчас здымкаў баявых дзеянняў і жыцця мірных жыхароў у Данецкай вобласці.

Цяпер галоўнай пагрозай для журналістаў, як і для ўсіх мірных жыхароў, з'яўляюцца расійскія беспілотнікі, якія палююць на людзей.

Энтані Лалікану было 38 гадоў, парыжскі фотажурналіст працаваў у вядучых французскіх і міжнародных выданнях: Le Monde, Le Figaro, Libération, Mediapart, Paris Match, Der Spiegel, Zeit, NZZ, Focus Magazin, Die Welt, Stern і многіх іншых.

вх