Беларуская Служба

Расіяне дронамі атакавалі пасажырскі цягнік у Сумскай вобласці, ёсць пацярпелыя

04.10.2025 12:11
Расія атакавала пасажырскі цягнік у Сумскай вобласці Украіны.
       ,
Расіяне дронамі атакавалі пасажырскі цягнік у Сумскай вобласці, ёсць ахвярыscreenshot

Сярод пасажыраў ёсць пацярпелыя, паведаміў кіраўнік вобласці Алег Грыгораў. Ён сказаў, што расійскі напад быў накіраваны на чыгуначны вакзал і пацярпеў у цягнік, які накіроўваўся ў Кіеў.

Колькасць пацярпелых пакуль невядомая. Выратавальныя аперацыі працягваюцца.

Міністр развіцця супольнасцяў і тэрыторый Украіны Аляксей Кулеба заявіў, што расіяне двойчы ўдарылі па чыгуначным вакзале ў Шостцы. Першы ўдар патрапіў у лакаматыў, а другі ўдар быў, калі пачалася эвакуацыя людзей.

«Расіяне не маглі не ведаць, што яны б'юць па мірных жыхарах. І гэта тэрор, які свет не мае права ігнараваць. Кожны дзень Расія забірае жыцці людзей. І толькі сіла можа прымусіць іх спыніцца», – пракаментаваў напад прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.


Расійскія напады на ўкраінскую чыгуначную інфраструктуру адбываюцца амаль штодня на працягу апошніх двух месяцаў.

IAR/вх